Ён граў Васіля Дзятліка ў тэлепастаноўцы “Людзі на балоце” і Андруху ў фільме “Белыя росы”.
Пра час і месца пахавання артыста стане вядома ў найбліжэйшы час, пішуць на сайце Купалаўскага тэатра.
Генадзь Міхайлавіч нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ва Ушацкім раёне.
Званне Народнага артыста атрымаў у 1980 годзе. Часцей граў ролі сацыяльных герояў. Сярод лепшых лічыцца яго ўвасабленне Юркі ў “Лявонісе”, Васіля Дзятліка ў “Людзях на балоце”. Васіля ён граў спачатку ў радыёпастаноўках, пасля ў тэлеспектаклі.
Адметнымі былі яго ролі Зёлкіна ў “Хто смяецца апошнім”, Добчынскага ў “Рэвізоры”.
Зняўся ў кіно ў фільме “Людзі на балоце”.