Умовы ўдзелу самыя простыя.

У падарунак мы прапануем керамічную джэзву з двума кубачкамі. З гэтым падарункам кожная раніца для вас і вашага кахання будзе пачынацца кавай, якая зарадзіць энергіяй на ўвесь дзень.

Фота livemaster.ru.

Фота livemaster.ru.

Каб атрымаць гэты выдатны набор, трэба даслаць фотаздымак, у якім паказана, як вы пачынаеце сваю раніцу. 23 лютага мы размесцім галасаванне, якое будзе дзейнічаць да 5 сакавіка.

5 сакавіка мы абвесцім пераможцу. Запросім яго ці яе атрымаць падарунак, каб 8 сакавіка вы маглі атрымліваць асалоду ад раняшняй кавы з новага прыбору.

Фотаздымкі дасылайцена адрас regionnews@rh.by. У тэме ліста абавязкова напішыце “Конкурс да 8 сакавіка”.

Рэдакцыя пакідае за сабой права не прымаць да ўдзелу здымкі, у якіх не вытрыманыя правілы ўдзелу ці па іншых прычынах.