Днём 7 лютага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў 19-гадоваму слесару-рамонтніку раздрабніла кісць у час рамонту абсталявання. Маладзёну прыйшлося ампутаваць руку.

Каля 12 гадзін у механічна-зборачным цэху №1 работнік рамантаваў стык зварачнай машыны лініі па вытворчасці колавых дыскаў. Па нявысветленых пакуль прычынах у момант рамонту лінія не была абясточаная. Пры націсканні на педаль кіравання прыйшоў у дзеянне гідраўлічны механізм, куды і патрапіла кісць рукі.

Гаворка ідзе пра раздрабненні косці і мяккіх тканін, распавялі ў Бабруйскім міжраённым аддзеле Магілёўскага абласнога ўпраўлення інспекцыі працы. Выратаваць руку не ўдалося, малады чалавек шпіталізаваны.

Кomkur.info.