У ноч на 8 лютага ў Беларусі падаражэла паліва. Гэта стане першым павышэннем паліва ў гэтым годзе.

Як высветліў Abw.by, новыя цэны будуць такімі:

  • АІ-92 — 1,21 руб.,
  • АІ-95 — 1,29 руб.,
  • АІ-98 — 1,50 руб.,
  • Дызель — 1,31 руб.,
  • газ — 71 капейка.

Такім чынам, 92-ы, 95-ы бензін, дызпаліва падаражэюць на 2 капейкі.

А вось 98-ы бензін ажно на 12 капеек.