У студзені-лютым Маладзечанская міжраённая інспекцыя выявіла, як забруджваюць і псуюць лясы ў Маладзечанскім і Валожынскім раёнах.

Работнікі ААТ “Хоўхлава” у лясным масіве паблізу вёскі Віткаўшчына разлілі гной. 13 студзеня з дапамогай цяжкай тэхнікі – пагрузчыка “Амкадор” – сталі чэрпаць яго каўшом. Атрымалася, што яны знялі і знішчылі лясную подсцілку і жывое наглебавае покрыва на ўчастку лесу плошчай амаль у 250 метраў.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю склала каля шасці тысяч рублёў. За парушэнне службовых асоб “Хоўхлава” чакае адміністрацыйнае пакаранне. У Адміністрацыйным кодэксе Рэспублікі Беларусь за такое парушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь, значыць,  да 460 рублёў.

 Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

Падчас будаўніцтва аграсядзібы на мяжы лесу ў раёне вёскі Лужаны на Валожыншчыне будаўнікі некалькі разоў парушылі Адміністрацыйны кодэкс. Яны працавалі не толькі на тэрыторыі аб’екта, але і ў лесе. Тут яны для ўласных патрэб незаконна ссеклі кусты, спілавалі 14 елак. Сваімі паводзінамі будаўнікі нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў 551,25 рубля. Штраф за такія парушэнні складае да 30 базавых велічынь – на фізічную асобу і ад 10 да 150 – на юрыдычную.

На тэрыторыі лесу рабочыя складалі будаўнічыя матэрыялы і адходы, што таксама забаронена кодэксам і караецца папярэджаннем або штрафам да 20 базавых на фізічную асобу і да 50 – на індывідуальнага прадпрымальніка, да 300 – на юрыдычную асобу.

 Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў лесе заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забароненыя:

— незаконны збор і (ці) знішчэнне лясной подсцілкі, жывога
наглебавага покрыва, здыманне (знішчэнне) урадлівага пласта глебы;

— забруджанне лесу адходамі ці сцёкавымі водамі або іншым
спосабам;

—  незаконная высечка або пашкоджанне дрэў і кустоў;

— узвядзенне, эксплуатацыя, рэканструкцыя, капітальны рамонт
аб’ектаў пахавання;

 Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

Фота забяспечанае Васілём Паўлавым.

— скідванне снегу, што змяшчае пясчана-солевыя сумесі;

— мыццё тэхнікі;

— наладжванне жывёльных могільнікаў;

— складзіраванне ўгнаенняў і сродкаў абароны раслін;

— гаспадарчая і іншая дзейнасць, якая аказвае шкодны ўплыў на лясы.

За згаданыя парушэнні прадугледжаная як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.