Райвыканкам запрашае мясцовых жыхароў абмеркаваць схему комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Маладзечанскага раёна.

Мэта горадабудаўнічага праекта – распрацаваць перспектыўную стратэгію тэрытарыяльнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця. Рэгіён павінен стаць прывабным для інвестараў, будуць ўдасканальвацца ўмовы пражывання насельніцтва, развівацца транспартная і інжынерная сістэмы. За кошт рацыянальнага выкарыстання прыродна-рэсурснага патэнцыялу плануецца палепшыць экалагічную абстаноўку.

Праекціроўшчыкі пры распрацоўцы дакумента ўлічвалі цесную ўзаемасувязь інфраструктур Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна.

З горадабудаўнічым праектам можна азнаёміцца ​​з 13 па 27 лютага на інтэрнэт-сайце выканаўчага камітэта, а таксама ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва.

Накіроўваць свае заўвагі і прапановы можна да 3 сакавіка ў Маладзечанскі райвыканкам.

Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання разгледзіць архітэктурна-град-будаўнічы савет, сфармаваны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Мlyn.by.