Сёння, ідучы на масавае гулянне ў Ніжнім парку, многія збочвалі да Віліі.

Як было не збочыць, калі па халодных хвалях плавала вялікая чарада лебядзей. Птушак і маладых, і больш дарослых, было каля сарака.

Яны не баяліся людзей. Да вялікай радасці дзятвы выходзілі на бераг і бралі з рук ежу. Разам з лебядзямі плавала некалькі качак.

Фота аўтара.