6 лютага прэзідэнт падпісаў Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей.

У спісе ёсць шматдзетныя мамы з рэгіёна жыхаркі Смаргоншчыны.

Высокую ўзнагароду атрымалі

  • Кацярына Каратай, работніца вучэбна-педагагічнага коплекса «Смаргонскі яслі-сад пачатковая школа»;
  • Таццяна Марчанка, жывёлавод сельскагаспадарчага прадпрыемства «АграСолы» Смаргонскага раёна;
  • Таццяна Нікалаева, прадавец аднаго з магазінаў Смаргоні;
  • Алеся Путырская, хатняя гаспадыня.