9 лютага ў аранжарэі музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага правялі круглы стол “Стан гістарычных месцаў  візітка аграгарадка Залессе “. Супрацоўнікі музея прапанавалі правесці фестываль “Вяргіні да Дня народзінаў Міхала”.

У рамках фестывалю плануюць правесці канцэрт класічнай музыкі, конкурс падворкаў, выставу дываноў з кветак, майстар-клас па тэхніцы “канзашы” пляценню з атласных стужак. Зладзяць таксама дзіцячы пленэр “Кветкавая планета” і прэзентуюць буклет “Біяразнастайнасць залескай сядзібы”.

Папярэднічаць фестывалю будзе смінар “Біяразнастайнасць расліннасці ў сядзібе Агінскага і Залессі”. Яго правядуць у сакавіку. Да фестывалю таксама добраўпарадкуюць сядзібу і аграгарадок.

Тэму кветак абралі невыпадкова. Паводле архіўных запісаў 1821 года, на тэрыторыі сядзібы расло каля 60 відаў вяргінь.