Сацыяльна-спартыўная акцыя «Зімовыя бегавыя гульні» прайшла ад 9 да 11 лютага.

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч удзельнічалі ў ёй у суботу, 10 лютага. Маладыя людзі бегалі з Маладзечна ў бок Вілейкі.

– Я ўдзельнічаў і мінулы раз, – расказвае Мікіта. – І для здароўя добра, і іншым карысна – чаму ж не паўдзельнічаць. Яшчэ і сябра падцягнуў да справы. Снега было па костачку, так што самі ўяўляеце, бегалася не проста. Дабеглі да знака «Вілейскі раён» і назад У Маладзечна. Атрымалася 23 кіламетры.

У яе межах удзельнікі бегалі ў дапамогу дзяцей з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы ці ў памяшканні, арганізатар перавяла ў рублі, якія накіруе ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты. Арганізатарам акцыі выступіла адна з буйных кампаній у Беларусі.

Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч. Фота забяспечана Аленай Камісарук.

Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч. Фота забяспечана Аленай Камісарук.

Спартыўны накірунакакцыі адначасова падтрымлівае беларускіх спартсменаў на Зімовых Алімпійскіх гульнях і стымулюе фізічную актыўнасць у халодны час года.

Кожны кіламетр бегуноў-пераможцаў кампанія абяцае перавесці ў два рублі. Удзельнікам трэба было сябе сфатаграфаваць, зрабіць скрыншот зафіксіраванага выніка на фітнес-дадатку і выкласці ў сацсеткі.

Сабраныя сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Плануецца, што грошы пойдуць на пераабсталяванне стадыёна і прыцягненне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.