У суботу, 10 лютага, віляйчанка Вольга Абрамчык удзельнічала ў кастынгу конкурсу «Міс Беларусь-2018» перад паўфіналам.

Вольга – выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дзяўчыне 22 гады, яна працуе вядучым метадыстам у Вілейскай клубнай сістэме.

У снежні мінулага года Вольга перамагла ў раённым адборачным туры ў Вілейцы.

Як распавяла дзяўчына «Рэгіянальнай газеце», да кастынгу ў сталіцы яна рыхтавала самапрэзентацыю, дэфіле і творчы нумар.

– Самым складаным было дэфіле, – падзялілася Вольга. – Я ніколі не наведвала мадэльныя школы, таму ў мяне не было неабходных навыкаў.

Нечаканасцю для дзяўчыны стало тое, што канкурсантак журы аглядала «тройкамі». На думку Вольгі, праз гэта не было магчымасці ў поўнай меры раскрыць сябе ў зносінах з журы.

Вольга любіць кнігі і дакументальнае кіно. Фота vk.com.

Вольга любіць кнігі і дакументальнае кіно. Фота vk.com.

Вольга не прайшла ў другі тур, аднак на яе думку, любы ўдзел у конкурсе дае карысны досвед. Гэта магчымасць паглядзець на сябе па-новаму, пабачыць свае слабыя бакі.

– Усе ўдзельніцы былі дастойнымі суперніцамі, – лічыць Вольга. – Хаця б таму, што не пабаяліся прыйсці і паказаць сябе.