ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” запрашае прыняць удзел у новым музейным праекце “Успамін дзяцінства”.

Самыя прыемныя ўспаміны ў кожнага з нас – гэта дзяцінства, сцвярджаюць арганізатары. І прапануюць падзяліцца імі і прынесці ў музей рэчы, якія нагадваюць пра той бесклапотны час у жыцці.

У кагосьці гэта лялькі ці машынкі, у кагосьці – прывабнае аддзенне ці фотаздымкі, рэчы, зробленыя сваімі рукамі, ці прывезеныя з іншых краін.

Выставу плануюць адчыніць у маі.

Вас чакаюць па адрасе: Івянец, вуліца Музейная,2.
Тэл. 8 (01772) 53541, +375295638493.

P.S. Свае рэчы можна будзе забраць назад.