Учора з вакна інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай выпаў хлопец і разбіўся насмерць.

Паводле інфармацыі чытачоў, цела знайшлі каля ўваходу ў будынак.

Вядома, што загінуў Юры Дз. Былы студэнт механіка-матэматычнага факультэта.

Але на сёння хлопец у БДУ не вучыўся. На трэцім курсе ён прыпыніў вучобу, узяў акадэмічны адпачынак.

У інтэрнаце Юры таксама ўжо не жыў.

«Кажуць, што ён прыйшоў да дзяўчыны ў госці. Яны выйшлі на балкон – у нас выхады туды адчыненыя, і там ёсць пакой паміж балконам і пажарнай лесвіцай дзе можна «адасобіцца». Яны пасварыліся і на вачах дзяўчыны хлопец скокнуў уніз», –

кажуць студэнты.

Родам Юры быў з вёскі Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Звычайны хлопец. Актывістам не быў, дэбашырам таксама, кажуць пра яго ў БДУ.

Юрыю было 22 гады.

Следчыя пакуль не агучваюць дакладныя падрабязнасці здарэння.

«Наша ніва».