13 лютага пайшоў з жыцця Іван Пятровіч Драўніцкі. Краязнаўца, настаўнік, педагог…

Нарадзіўся Янка Драўніцкі 6 мая 1932 года ў Гвоздавічах на Пастаўшчыне. У маладосці трапіў на Свіршчыну. Амаль усё жыццё адпрацаваў дырэктарам школы ў Куцьках паблізу Камарова, цяпер Мядзельскі раён.

Нястомны даследчык, аўтар шматлікіх публікацый аб нашым краі.

Яго памятаюць сотні вучняў, якія атрымалі пуцёўку ў свет ад Настаўніка і Педагога. Драўніцкі – настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік народнай асветы СССР і БССР. Мае дзяржаўныя ўзнагароды.

Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” выказвае шчырыя спачуванні вернай спадарожніцы жыцця Івана Пятровіча Караліне Мечыславаўне, яго дзецям і ўнукам.