У Міністэрстве абароны ўпушчаныя пытанні працы з асабістым складам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі, піша БелТА.


«Міністра абароны прашу праінфармаваць Раду бяспекі, якія меры прымаюцца для навядзення парадку ў арміі, павышэння матывацыі і паляпшэння ўмоў службы.

Зусім дрэнна, што ў Міністэрстве абароны ўпушчаныя пытанні працы з асабістым складам», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.