Журы прэміі “Дэбют” агучыла спіс усіх прэтэндэнтаў на ўзнагароду. У спісе ёсць кніга ўраджэнкі Маладзечна Ніны Лісоты.

Кніга Ніны “Каханні” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе. Яна прадстаўленая ў намінацыі “Проза”.

“Дэбют” – штогадовая літаратурная прэмія, што ўручаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (Мінск).