Па факце яго гібелі было заведзена 5 крымінальных спраў. Агулам жа па выніках праверкі 72-а навучальнага цэнтра ў Печах было заведзена 42 крымінальныя справы.

«Для мяне, як міністра, самым непрыемным стала тое, што мы страцілі Коржыча на 7 дзён. Ён 7 дзён правісеў ў пятлі… Я разумею, што салдат можа згубіцца на ноч, на некалькі гадзін, але не на 7 дзён! Таму без шкадаванняў мы адхілілі ад пасады тых, хто павінен быў весці ўлік, давялося вырашыць кадравыя пытанні».

Раўкоў мяркуе, што дзедаўшчына ў войску ідзе ад выхавання  ад сям’і і школы.