«Камунальнік» заключыў дагавор арэнды памяшкання з прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемствам да 31 сакавіка 2017 года. Аднак арандатар не выканаў дагаворныя абавязацельствы па аплаце камунальных паслуг і арэнднай платы.

Эканамічным судом Мінскай вобласці было вынесена рашэнне аб скасаванні дагавора арэнды і вызваленні арандуемай плошчы.

Арандатар праігнараваў рашэнне суда і не вызваліў плошчу. Яшчэ больш, ён працягваў сваю гандлёвую дзейнасць. 

Камісія «Камунальніка» двойчы абмежавала доступ у памяшканне. Апячаталі ўваходныя дзвяры пры ўчастковых інспектарах.

Накіравалі пісьмо ў Маладзечанскі райвыканкам аб выключэнні з гандлёвага рэестра гандлёвага аб’екта «Лазурит-Био» па Вялікім Гасцінцы, 77.

“Маладзечанская газета”.