Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко. 

Прычынай стала непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомыя.

«Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве», 

– сказала яна. – «У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамных арганізацыях якіх будуць устаноўлены падобныя факты, будуць прымацца самыя жорсткія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад займаных пасадаў «, — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.