Палац культуры распавёў пра тое, як адбудзецца апошняе зімовае свята.

Пачнецца свята ў нядзелю апоўдні.

У 12 гадзін на сцэнічнай пляцоўцы Амфітэатра пачнецца тэатральная дзея “Хто ў Масленку не сумуе, таму ў годзе пашанцуе!”. Пасля выступіць этнаграфічны клуб “Кола”. Гасцей будуць частаваць чаем з блінамі.

У 12:45 пачнуцца выступленні – цэнтра “Расток”, клубаў “Беларуская хатка” і “Вытокі”, вакальнай групы “Талака”.

У 13:30 пачнецца забаўляльная дзея. падчас яе пройдуць камандныя гульні “Хто хутчэй”, “Снежкі”, “Сляды зімы”, “Вясна супраць Зімы”, “Перацягванне каната” ,“Бег у мяшках”.

У 14:30 пачнецца тэатральная дзея, напрыканцы якой пройдзе абрад спалення пудзіла.

Ад 11 да 16 гадзін у парку будуць працаваць пункты гандлю.