Каментары ўладаў да гэтай сітуацыі чытайце тут.

Шматдзетная маці Людміла Аўсянік жыве ў інтэрнаце па вуліцы Маладзёжнай у Смаргоні разам з чатырма непаўнагадовымі дзецьмі.
З-за высокай аплаты за камунальныя паслугі і нізкіх заробкаў у жанчыны атрымалася запазычанасць. На гэтай падставе мясцовая жыллёва-камунальная арганізацыя падала ў суд іск аб высяленні. І суд прыняў рашэнне.

Некалькі дзён таму жанчына атрымала прадпісанне судовага выканаўцы добраахвотна пакінуць памяшканне ў тэрмін да 21 лютага 2018 года. А калі не зробіць гэтага, то на наступны дзень будзе выселена прымусова (у прадпісанні памылкова пазначана іншае прозвішча высяляемага, што не змяняе сутнасці запланаваных дзеянняў).

Вось так «сацыяльна арыентаваная дзяржава» ў зімовы час выкідае на вуліцу шматдзетную сям’ю.

Такое высяленне адначасна ставіць дзяцей у сацыяльна небяспечнае становішча.

Адразу ж пачне дзейнічаць рэпрэсіўнае заканадаўства ў адносінах да маці: дзяцей адбяруць і змесцяць у прытулак.  За утрыманне там маці мусіць плаціць, а плаціць Людміле Аўсянік няма чым. Ды яшчэ застаецца запазычанасць за жытло.

Такім чынам, дзеці могуць застацца без маці назаўсёды, а маці – без дзяцей.

«Гарадзенская вясна».