24-гадовы выканаўца ALEKSEEV перамог у фінале беларускага нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне 2018”.
Ён прадставіць краіну на конкурсе ў Лісабоне ў маі.
Паўдзельнічаць у беларускім адборы спявак вырашыў з-за сваёй папулярнасці і любові беларускіх фэнаў, а таксама праз немагчымасць выстаўляцца ад Украіны.
Па выніках галасавання ALEKSEEV набраў найбольш балаў як з боку і журы, і тэлегледачоў.
Усяго ў фінале ўдзельнічалі 10 выканаўцаў.