Вучань Нарочскай сярэдняй школы Юры Шышко перамог у абласным этапе конкурсу «ТэхнаІнтэлект». Юры прадставіў макет гідраакумулюючай электрастанцыі.

Хлопец займаецца ў гуртку «Ракетамадэляванне». На конкурсе ён выступіў у намінацыі «Энергазберагальныя тэхналогіі». Юны навуковец даследаваў акумуляванне энергіі, якая атрымліваецца ад сонечных промняў.

Яго працу адзначылі дыпломам першай ступені. Юры прадставіць Міншчыну на рэспубліканскім конкурсе.

Яго брат Аляксандр таксама ўдзельнічаў у «ТэхнаІнтэлекце». Ён атрымаў дыплом трэцяй ступені за копію-мадэль ракеты.