У мінскай дапаможнай школе-інтэрнаце адбыўся скандал: гаворка ідзе пра злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў дачыненні да выхаванцаў. Падазраванымі прызнаныя двое супрацоўнікаў установы адукацыі.

У Следчым камітэце пацвярджаюць, што расследуюцца дзве крымінальныя справы.

– Следчым упраўленнем УСК па г. Мінску расследуюцца дзве крымінальныя справы, узбуджаных пракурорам Маскоўскага раёна г. Мінска па фактах здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў адносiнах да выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната. Падазраванымі прызнаныя двое супрацоўнікаў установы адукацыі. Яны затрыманыя. Праводзяцца следчыя дзеянні, – распавяла Onliner.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па словах крыніцы Onliner.by, гаворка ідзе пра дапаможную школу-інтэрнат №7.

– Дырэктар пакуль не працуе з 6 лютага. Інфармацыю пра крымінальныя справы мы не каментуем, – сказалі Onliner.by ў установе.

Мінская дапаможная школа-інтэрнат №7 была адкрыта ў 1986 годзе для дзяцей-сірот з недахопамі псіхафізічнага развіцця. У 2012 годзе разглядалася пытанне аб закрыцці ўстановы, аднак тады рашэнне было прынята на карысць «сямёркі».

Рeople.onliner.by.