Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Мікалай Шрымф.
– Хто, скажыце, гэта прыдумаў? Каб прызначыць чалавека на адпаведную пасаду, павінен быць загад. А ні аднаго дакумента не было. Мужыкі сабраліся на стадыёне, нешта самі вырашылі. Раздулі скандал у інтэрнэце. Відаць, трэба да канца тыдня сустрэцца з імі, пагутарыць па-мужчынскі. Ой, дзеці.
Размова пра змену трэнераў пачалася пасля сустрэчы Міхаіла Макоўскага з фанатамі.
Сённяшні галоўны трэнер ФК “Маладзечна” Міхаіл Макоўскі: “У 2018 годзе нас чакае “падняніе” футбола”
Пад час сустрэчы ў нядзелю, Міхаіл Макоўскі сказаў, што ўсіх чакае на першай трэніроўцы ў панядзелак. Аднак, сам на трэніроўку не прыйшоў. Яе праводзіў брат Міхаіла Уладзімір Макоўскі. Там жа, на стадыёне, па словах заўзятараў, ён прадставіўся галоўным трэнерам.
Увечары, у суполцы ФК “Маладзечна” “У кантакце” заўзятары нагадалі, што Уладзімір цягам пяці гадоў не можа займацца каляфутбольнай дзейнасцю.
І тут жа з’явілася інфармацыя пра тое, што трэнерам стане Валер Вятроў.
Сёння ўсё ж высветлілася, што загада пра прызначэнне кагосьці на пасаду трэнера пакуль не было. Пытанне застаецца адкрытым, бадай, да канца тыдня.