Ужо вядома, хто прайшоў у дэпутаты абласных Саветаў. Захавайце спіс, каб ведаць, да каго звяртацца.
Спісы апублікавала Цэнтральная выбарчая камісія. Мы абралі тых дэпутатаў, якія датычацца нашага рэгіёна – Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага, Валожынскага, Смаргонскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў.

Спіс дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-а склікання

Назва і нумар акругі Імя дэпутата Год нараджэння Пасада і месца працы Партыйнасць Месца жыхарства
Мядзельская №1 Чабатар Віктар Іосіфавіч 1962 кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Антэй-сад” Камуністычная партыя Беларусі Мядзельскі раён, в. Восава
Вілейская сельская №2 Юшко Ігар Аляксандравіч 1963 дырэктар Ільянскай сярэдняй школы беспартыйны Вілейскі раён, Ілья
Вілейская гарадская №3 Цітуленка Таццяна Чаславаўна 1965 намеснік начальніка Упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Вілейскага райвыканкама беспартыйная Вілейка
Маладзечанская паўднёва-заходняя №4 Сарока Святлана Рыгораўна 1968 дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне беспартыйная Маладзечна
Маладзечанская цэнтральная №5 Клокель Міхаіл Мікалаевіч 1964 дырэктар Маладзечанскага політэхнічнага каледжа беспартыйны Маладзечна
Маладзечанская паўднёва-усходняя №6 Саўчык Іна Аляксандраўна 1967 загадчыца дзіцячай паліклінікі ў Маладзечне беспартыйная Маладзечна
Маладзечанская паўночная №7 Асіповіч Валянцін Пятровіч 1978 начальнік Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў беспартыйны Маладзечна
Лебедзеўская №8 Ермаловіч Анатоль Аляксеевіч 1961 дырэктар Маладзечанскага лясгаса беспартыйны Маладзечна
Радашкавіцкая №9 Мішчанка Алег Сяргеевіч 1971 дырэктар Радашкавіцкай цагельні беспартыйны Мінск
Валожынская №10 Падгайскі Віктар Зянонавіч 1972 начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг у Валожыне “Белаграпрамбанка” беспартыйны Валожын

Спіс дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-а склікання

Назва і нумар акругі Імя дэпутата Год нараджэння Пасада і месца працы Партыйнасць Месца жыхарства
Астравецкая №47 Доўгі Рыгор Мечыслававіч 1961 дырэктар Астравецкага лясгаса беспартыйны Астравец
Ашмянская №48 Канцавы Сяргей Анатольевіч 1978 дырэктар ААТ “Радыётэхніка” беспартыйны Ашмяны
Жупранская №49 Турлай Раіса Мікалаеўна 1968 старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага прамысловага саюза работнікаў аграпрамысловага комплекса беспартыйная Ашмяны
Смаргонская №55 Валковіч Дзмітры Уладзіміравіч 1976 генеральны дырэктар “Гроднааблдарбуд” беспартыйны Гродна
Сініцкая №56 Кудзеньчук Сяргей Мікалаевіч 1968 галоўны доктар Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы беспартыйны Смаргонь
Чапаеўская №57 Станкевіч Дзмітры Зянонавіч 1979 дырэктар КУП “Жыллёва рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна”  беспартыйны Смаргонь