Маладзечанец прыйшоў у госці да сябра ў адзін з інтэрнатаў па вуліцы Скарыны.

Маладыя людзі выпівалі, а пасля выйшлі на калідор.

Там пазнаёміліся з дзяўчынай з Брэсцкай вобласці, што прыехала да сваякоў. Новую знаёмую запрасілі да сябе.

28-гадовы госць заўважыў, што ў дзяўчыны у чахле ад мабільніка ляжаць грошы 500 долараў. Малады чалавек знайшоў магчымасць і выцягнуў іх. Трыста долараў памяняў і патраціў.

Назаўтра дзяўчына заўважыла, што грошы зніклі, і пайшла разбірацца ў пакой, дзе гасцявала. У пакоі знайшлі толькі дзвесце долараў, якія, па словах старшага следчага маладзечанскага РАСК Юрыя Багушэвіча, падкінуў фігурант.

15 лютага супраць маладога чалавека завялі крымінальную справу.