У садку №8 з карагодамі і гульнямі-забавамі адзначалі Масленіцу.

У нашай дашкольнай установе святкаванне Масленіцы даўно ўжо стала добрай традыцыяй. Масленіца – самае любае, вясёлае, шумнае свята.т Выхаванцы ведаюць, што знакі гэтага свята – сонца, бліны, пудзіла.

Але ведаць – гэта адна справа, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым – зусім іншая.

Святочная фотасесія.

Святочная фотасесія.

Музычны кіраўнік Алена Варанкова падрыхтавала для дзяцей цікавы сцэнар Масленіцы. На свята зазірнулі Мядзведзь, Вядзьмарка, Сонца, Дзед Мароз, якія пацешылі дзяцей сваімі жартамі, прымаўкамі, гульнямі.

Дзеці ў яркіх касцюмах круціліся ў карагодзе, заваблівалі ў вясёлыя скокі ўвесь дзіцячы сад, а потым гулялі ў беларускія народныя гульні.

Свята скончылася чаяваннем са смачнымі духмянымі блінамі, якія спяклі повары дзіцячага сада.

Чаяванне.

Чаяванне.

Здымкі забяспечаныя аўтарам.