Выстава графікі Юрыя Церабуна адкрылася 21 лютага ў Палацы Культуры.

Яна прысвечаная сябру мастака, выбітнаму маладзечанцу Юрыю Герасіменка-Жызнеўскаму.

На выставе прадстаўленыя графічныя работы, замалёўкі мясцін, якія звязвалі двух мастакоў. 

Падрабязней пра адкрыццё выставы чытайце ў пятнічным нумары “Рэгіянальнай газеты”. 

Выстава будзе працаваць да 4 сакавіка.