Гарадскія аўтобусы ў Маладзечне будуць ездзіць па раскладзе выхаднога дня 8, 9, 10 і 11 сакавіка.
Як распавялі ў аўтапарку, прыгарадныя рэйсы 8, 9 і 10 сакавіка будуць працаваць па раскладзе суботы, 11 – па раскладзе нядзелі.

Дзяржаўныя маршруткі будуць працаваць без змяненняў.

Што тычыцца маршрутак маладзечанскай прыватнай фірмы, то яны адмовіліся каментаваць, па якім раскладзе будуць працаваць. У сваёй групе ў сацыяльнай сетцы яны пазначылі, што будуць працаваць усе чатыры дні па раскладзе выхаднога дня.

У дыспетчарскай вілейскага аўтапарка №5 паведамілі, што ўсе аўтобусы будуць працаваць па раскладзе выхадных.