24 сакавіка – Сусветны Дзень барацьбы з туберкулёзам. У гэты дзень у маладзечанскім супрацьтуберкулёзным дыспансеры будзе працаваць доктар-рэнтгенолаг каб кожны жадаючы мог праверыць сваё здароўе.
– З пачатку года ў Маладзечанскім раёне выяўленыя дзевяць новых выпадкаў захворвання на туберкулёз, – расказала загадчыца дыспансера Тамара Навіцкая. 

Таму грамадзяне, якія клапоцяцца пра стан свайго здароўя, могуць у суботу, 24 сакавіка, з 9.00 да 14.00 прайсці флюараграфію. А з 11.00 да 14.00 атрымаць кансультацыю доктара-рэнтгенолага.

Нагадаем, што маладзечанскі тубдыспансер знаходзіцца па адрасе: вуліца Валынца, 14.