Сярэдні заробак у Беларусі за люты склаў 850,4 рубля, паведамляе сёння Белстат.
Нагадаем, што ў студзені сярэднія заробкі ўпалі да 859 рублёў пасля снежаньскага скачка да 995,3 рубля.

У пераліку па сярэднеўзважаным курсе долара за люты сярэдняя зарплата склала амаль 431 рубель (у студзені — 432 даляры, у снежні мінулага года — 495 даляраў).