У панядзелак будзе воблачна. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні, моцны, парывісты. На большай частцы краіны парывамі да 15-20 м/с, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Прагназуюцца дажджы, раніцай і днём па заходняй палове — з мокрым снегам. Ноччу па захадзе чакаюцца моцныя дажджы.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе +1-6 градусаў, па ўсходзе — да +8.