Да месца прыехалі сем адзінак тэхнікі.

У выніку здарэння ў пабудове, якую выкарыстоўвалі як лазню, знутры выгаралі сцены, дах знішчаны.

Прычыну пажару высвятляюць. Меркаваная прычына — парушэнне правілаў карыстання печкай, цеплагенеруючых агрэгааў і прыладаў.

Нагадваем асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі:

  • печы і коміны патрэбна ачысціць, адрамантаваць і пабяліць, заладзіць расколіны.
  • нельга ўжываць для распальвання печаў гаручыя і лёгкасамазапальваючыя вадкасці;
  • на драўлянай падлозе перад топачнай адтулінай неабходна прыбіць металічны ліст памерамі не менш за 50 на 70 сантыметраў;
  • каб не дапускаць перекала печы рэкамендуецца тапіць яе два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;
  • за дзве гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спыненая, гэта прадухіліць рызыку атручвання чадным газам.

Рэкамендуем ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ён загадзя папярэдзіць пра пажар.

Ніколі не пакідайце дзяцей без нагляду! Захоўваеце запалкі ў недаступных для іх месцах.

Самая распаўсюджаная прычына пажару з гібеллю людзей з’яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым выглядзе!