Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу франтавых узнагарод.
У перыяд ад 18 да 28 сакавіка медалі скралі з нежылога дома ў вёсцы Свірыдавічы. Пасля смерці ветэрана медалі дасталіся ў спадчыну яго дачцэ-пенсіянерцы.

Злачынцы выставілі аконную раму. З кіцеля знялі ордэн Айчыннай вайны другой ступені і медаль «За ўзяцце Берліна». Скралі і некалькі юбілейных медалёў.

Цяпер шукаюць зламысніка.

Калі вы штосьці ведаеце пра здарэнне, Следчы камітэт просіць патэлефанаваць па тэлефонах (801592) 4-20-41, (015) 72-40-40 ці 102.