Сёння раніцай згарэў гараж у Вілейцы па вуліцы Каманаўтаў у Вілейцы.
Пра пажар выратавальнікам паведамілі каля чатырох гадзін раніцы.

– Калі мы прыехалі на месца здарэння, блочны гараж гарэў адкрытым полымем, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” старшы інжынер нагляду і прафілактыкі Вілейскага ГРАНС Яўген Камароў. – Пажар цалкам знішчыў усе знутры, згарэў і дах, накрыты шыферам.

У гаражы транспарта не было, але па словах гаспадара, згарэла шмат абсталявання, інструментаў, у тым ліку, бензапіла і кустарэз.

Дакладную прычыну пажару высвятляюць. Магчыма, пажар здарыўся з-за самаробнага катла, што стаяў у гаражы.