Міністэрства аховы здароўя памяняла графік працы паліклінік і бальніц у будучыя доўгія выхадныя і святы ў красавіку-маі.
У бліжэйшыя тыдні плануюцца пераносы працоўных панядзелкаў на суботы. Аднак у некаторых медустановах гэтыя пераносы дзейнічаць не будуць.

Бальніцы ў суботы 14 і 28 красавіка будуць працаваць па графіку суботняга дня, а ў нядзелі 15 і 29 красавіка — па графіку выхаднога дня.

У панядзелкі 16 і 30 красавіка бальніцы будуць працаваць па графіку працоўнага дня, а ў аўторкі 17 красавіка, 1 мая — па святочным.

Паліклінікі, арганізацыі пералівання крыві, арганізацыі медтэхнікі, аптэкі і санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі будуць у гэтыя дзве суботы працаваць як у працоўныя дні, па нядзелях  як у выхадныя, у панядзелкі — па суботнім графіку, а па аўторкках — па святочных.