Іван Літвіновіч з Вілейкі атрымаў два залатыя медалі ў камандных і індывідуальных скачках на батуце на чэмпіянаце Еўропы, што адбываўся 12-15 красавіка ў Баку.
У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі 25 краін, больш за 420 спартсменаў.

На сённяшні дзень навучэнец Вілейскага каледжа Іван Літвіновіч  – чэмпіён Еўропы сярод юніёраў.

Фотаздымкі забяспечаныя Таццянай Літвіновіч.