Мерапрыемствы правядуць у новым мікрараёне Паўночны-2 на вялікай аўтамабільнай паркоўцы.

У праграме:

  • канцэрт выхаванцаў дзіцячых садкоў
  • конкурс малюнкаў на асфальце “Дзеці выбіраюць мір”
  • пенная вечарынка
  • шоу блізнятаў
  • святочны матч па міні-футболе
  • святочны канцэрт
  • дзіцячы забаўляльны гарадок “Планета Жаданняў”
  • прызы, падарункі, віктарыны, розыгрышы.

Для тых, хто пры ўваходзе на пляцоўку набудзе смайлікі-флікеры, – бясплатныя ласункі і безалкагольныя напоі.

Арганізатары – Вілейскі савет дэпутатаў, Вілейскі райвыканкам, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму, Беларускі саюз жанчын, Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва.