“На лета мяне адпраўлялі на вёску да бабулі – Вілейскі раён, вёска Порса. У мяне тата адтуль, а мама з-пад Валожына. У вёсцы ў нас быў поўны састаў задавальненняў: дзве каровы, бульбачка. Мы, дарэчы, да гэтага часу выбіраемся на майскія святы яе саджаць. Праўда, у гэтым годзе з-за фіналу конкурсу “Міс Беларусь” тата дазволіў не ехаць (смяецца – .. заўвага Onliner.by). Але прыйдзецца ехаць у верасні – выкопваць.

Смешна, вядома, але ў гэтым ёсць сваё хараство. Шчыра, вось адразу пасля конкурсу мне хочацца з’ездзіць на дзянёк у вёску, магчыма, матычкай крыху памахаць. Але абавязкова пабыць без горада”.

Фота з сайта people.onliner.by