Кнігі Ніны Лісоты, Усевалада Сцебуракі, Андрэя Дзічэнкі і Барыса Манцэвіча намінаваныя на штогадовую літаратурную прэмію «Кніга года».
У спісе прадстаўленыя наступныя кнігі віляйчан: «Сны дарог» Усевалада Сцебуракі, «Ядро матери» Андрэя Дзічэнкі, «Скрыжалі майго маленства» Барыса Манцэвіча, а таксама «Дваццаць рэальных гісторый» Ніны Лісоты з Маладзечна.

На сайце таксама апублікаваны спіс сяброў журы, якія будуць галасаваць за найлепшую кнігу.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2017 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, па сутнасці — любы беларускі літаратар.

Пераможца атрымае прыз памерам 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце паводле курсу Нацбанка.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня.