Намеснік начальніка аддзялення маладзечанскага РАСК Сяргей Сяляўка распавёў пра падрабязнасці здарэнняў.

25-гадовай дзяўчыне на станцыі Уша электрацягнік адрэзаў ступню. Цяпер яна знаходзіцца ў Маладзечанскай ЦРБ.

Пацярпелая – жыхарка Мінскага раёна. Ёсць сведкі, якія сцвярджаюць, што дзяўчына падчас стаянкі цягніка сама палезла пад яго.

Намеснік галоўнага доктара ЦРБ Іван Лужынскі расказаў «Рэгіянальнай газеце», што сёння жыццё пацярпелай па-за небяспекай.

43-гадовая жанчына, што загінула раніцай 20 мая, прыехала на лецішча з Мінска разам з сям’ёй. Пакуль родныя спалі, пайшла на чыгунку і лягла на рэйкі перад цягніком каля станцыі Алёхнавічы. Найбольш верагодная версія – суіцыд.

Па словах Сяргея Сяляўкі, жанчына была ў стане дэпрэсіі. Нядаўна яе звольнілі з працы. Дзе працавала загінулая, следчым невядома.