Пасля танцаў лепшыя скейтары з Вілейкі і сталіцы будуць спаборнічаць у jam session. Гэта значыць, кожны з удзельнікаў за вызначаны час пакажа ўласныя здольнасці з выкарыстаннем усіх фігур.

А таксама паспаборнічаюць у best trick – прадэманструюць лепшы трук на цэнтральнай фігуры.

Пасля спаборніцтваў прысутных чакаюць майстар-класы па скейту. Калі надвор’е не перашкодзіць, мерапрыемства працягнецца да 18.00.