Днямі міліцыя затрымала мужычыну, які скраў  у адным з вілейскіх магазінаў 24 пліткі шакаладу.
Як распавялі ў вілейскім РАСК, фігурант не збіраўся іх есці. Ласункі ён хацеў прадаць, а за выручаныя грошы набыць спіртное.

22 мая мужчына зайшоў у магазін і незаўважна засунуў у кішэні шакаладкі. Аднак пры выхадзе спрацавала сігналізацыя. Мужчына збег.

Затрымалі яго ў той самы дзень. Скрадзеных шакаладак пры ім не было. Ён паспеў іх прадаць і выпіць за атрыманыя грошы.

Фігуранта затрымалі, узбудзілі крымінальную справу. Урон, нанесены магазіну, склаў 45 рублёў.