Вядома, не абышлося і без традыцыйных прыкмет любога масавага гуляння – цукровай ваты, бяспройгрышнай латарэі, паветраных шароў і атракцыёнаў, ад чаго няўмольна танелі кашалькі бацькоў.

Ільянскія артысты.
Вось такія інтэр’ерныя лялькі радавалі вока.

– Сёмуху мы адзначаем у раёне ад 2005 года, – распавяла “Рэгіянальнай газеце” дырэктар ДУК “Вілейская цэнтралізаваная клубная сістэма” Віялета Сушко. – Каб не паўтарацца, штогод выбіраем розныя аграгарадкі. Летась Ільянскі клуб стаў лепшай установай культуры на Вілейшчыне, таму гонар прымаць свята атрымала Ілья.

Ільянцаў і гасцей са святам віншуе старшыня Ільянскага сельвыканкама Аляксандр Мікуцкі.

Па словах Віялеты Сушко, сёлета стараліся запрасіць больш дзяцей і моладзі. Выступаў дзіцячы фальклорны калектыў з Куранца. Акрамя таго, былі артысты з Даўгінава, Вязыні, Людзвінова, Селішча. Вялі імпрэзу гаспадары – работнікі Ільянскага клуба.

Творы мясцовай майстрыхі.
У перапынках паміж выступленнямі.
Публіку не палохала спякота.
Ірына Івашанка, Людміла Тонкавіч і Мікіта Паўтарэцкі з ільянскага клуба.
Дзяўчаты і вата.
Абрад кумавання.
У чаканні выступлення.
Самаадданыя танцоркі.
Святочныя танцы.
З імправізаванай сцэны – бліжэй да гледачоў.
Абрад са стужкамі.
Чакаюць выступлення і падпяваюць іншым.

Фота аўтара.