– Мы так любілі наша возера, – падзялілася стараста вёскі Наталля Дуровіч. – Раней сюды нават з Ільі купацца прыязджалі. А сёлета бабры нарабілі вакол возера нораў і так пашкодзілі дамбу, што возера проста вылілася. Вяскоўцы рыбу збіралі.

Валянціна Яцуковіч (справа) на сустрэчу праехала з Ваўкавыска.
Здымкі з кожнай сустрэчы стараста вёскі Наталля Дуровіч збірае ў альбом.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня Ільянскага сельвыканкама Аляксандр Мікуцкі. Ён павіншаваў будзеўцаў са святам вёскі і паабяцаў абавязкова ўратаваць іх возера. Працы па ўратаванні ўжо пачалі. Па словах Наталлі, вяскоўцы вельмі ўдзячныя старшыні за яго дзейснасць і неабыякавасць.

Падумалі і пра забавы
і пра пачастунак.
Кожнаму ёсць пра што расказаць.

Хоць пакупацца на сёлетняй сустрэчы не атрымалася, было шмат іншых прыемных момантаў. Адзін з іх – успаміны.

Вераніка Газава (справа) распавядае Наталлі Дуровіч, пра сваё жыццё ў Піцеры.

– Хто хоча пабачыць сваіх бацькоў маладымі? – пытаецца ўраджэнка Будзішча Ванда Дэканец і дастае з торбы альбомы са старымі фотаздымкамі.

Ля яе адразу збіраюцца людзі.  Хто знаходзіць сябе дзіцем, хто пазнае суседзяў і сваякоў. І дружна здзіўляюцца таму, якія ўсе маладыя і якія ўсе худыя.

Таіса Зенчанка (у цэнтры) стараецца не прапускаць такіх сустрэч.
Хрушчы ад Тамары.
Мікалай, Дэніса і Ганна з вельмі распаўсюджаным у Будзішчы прозвішчам Дуровіч.
Мясцовая жыхарка кіруецца на свята.
Спецыяльна да сустрэчы нацягнулі валейбольную сетку.
Пачастунак пад бярозамі.
Там, дзе яшчэ нядаўна было возера.
Шмат што прасілася ў кадр.
Хвілінка рамантыкі ад сям’і Шаройка.
Маленькая Варвара дапамагала ладзіць гульні.

Фота аўтара.