Фестываль моладзевых субкультур «Энергія маладосці» правядуць у Вілейцы ў трэці раз.
Ужо вядома, што ў мерапрыемствах фестывалю паўдзельнічаюць рокеры. Правядуць дыскатэку, фаер-шоу і дог-шоу.

Сёлета ў рамках фестывалю зладзяць юбілейны фестываль-конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Адна зямля». Па словах арганізатараў, гэта робяць для таго, каб сабраць на выступленне канкурсантаў больш гледачоў.

Будзе працаваць гандаль, інтэрактыўныя пляцоўкі.