Летась на тэрыторыі Мядзельскага раёна супрацоўнікамі міліцыі ўстанавілі пяць фактаў продажу работнікамі аб’ектаў гандлю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў.
У спіс трапілі  ТАА “Фитосвирь-ТОРГ”, магазін “Прадукты” ў Свіры, магазіны “Беларуская хата-2” і “Юбілейны” УП “Крывіцкае РГП” у Мядзеле, “ІП Дзевялтоўскі”, “Мясная лаўка” ІП Макарэвіча у г. Крывічах.

Прадаўцу за прылаўкам варта быць надзвычай пільным. Каб пазбегнуць выпадковага парушэння закона (а дзеці часам выглядаюць вельмі па-даросламу), прадавец мае поўнае права падчас продажу алкаголеўтрымліваючай прадукцыі патрабаваць дакумент, які сведчыць асобу. Калі ж у чалавека няма з сабой такіх дакументаў, прадавец можа не прадаваць яму спіртное. Здараецца, што промахі ўсё ж такі здараюцца. Падлетак выглядае дарослым да такой ступені, што ў работніка гандлю нават не ўзнікае ніякіх сумненняў наконт яго ўзросту. Але гэта ні ў якім разе не здымае адказнасці з прадаўца. Максімум, на што можа спадзявацца парушальнік закона, — гэта на штраф у мінімальным грашовым эквіваленце.

Калі вам вядома пра падобныя выпадкі, можаце паведаміць (у тым ліку і ананімна) па тэлефонах: 8 (01797) 50-6-74 — інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС, 102 — дзяжурная часць РАУС.