Сітуацыю з траўмаваным патлумачыў начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляда” прадпрыемства “Мінэнерга” Аляксандр Бобрык.
У панядзелак, 4 чэрвеня, у памяшканні завода парашковай металургіі праводзілі зварачныя работы на вышыні.

Кіроўца вышкі падняў зваршчыка. У гэты час сам узяў адвёртку, адкрыў электрычны шчыток. Адвёрткай закараціў паміж фазай і корпусам.

У выніку атрымаў апёкі твару і рукі.

— Для чаго адчыніў, невядома, — дадаў Бобрык. — Гэта вытворчая траўма.

Інспекцыя працы праводзіць праверку. Відавочна, што дзверцы адчыніў сам.