Учора ў сродках масавай інфармацыі з’явілася пакедамленне аб тым, што ў зоне адчужэння каля Чарнобыля гарыць 10 гектараў «рудога лесу».

Ірына Казакевіч паведаміла, што ў Беларусі на гэтым фоне радыяцыйная абстаноўка застаецца стабільнай.

Метэааўмовы не дазволяць выкід радыяцыі на тэрыторыю краіны, таму што гэтыя дні дзьме паўночна-заходні вецер. Так што вецер не садзейнічае пераносу паветраных мас з Украіны на тэрыторыю Беларусі.

Доктар-гігіеніст дадала, што не зарэгістравана перавышэння ўзроўню магутнасцяў дозы гама-выпраменьвання на тэрыторыі Маладзечна і раёна.

— Радыяцыйны фон застаецца стабільным, — падкрэсліла Казакевіч. — Цэнтр гігіены і эпідэміялогія кожныя дзве гадзіны замярае змяненні радыяцыйнага фона і кантралюе сітуацыю.

Гарыць лес у зоне адчужэння.